Як уключыць беларускую мову ў Таксі 135: ствараем утульнасць у кожнай паездцы

Смартфон i на фоне брэндыраваныя лагатыпы кампаніі Таксі 135

У штодзённым жыцці мы карыстаемся рознымі мовамі, але родная заўсёды стварае асаблівую ўтульнасць. Нам важна, каб вы адчувалі гэты камфорт і падчас паездак па горадзе. Менавіта таму наша каманда зрабіла поўную лакалізацыю сэрвісу для тых, хто шануе сваю культуру і хоча замовіць таксі ў Мінску на роднай мове. Беларуская мова ёсць на сайце 135.by і ў мабільным дадатку Таксi 135.

Як змяніць мову інтэрфейсу?


На сайце 135.by: проста адкрыйце галоўнае меню і выберыце беларускую мову.

У мабільным дадатку Таксі 135: наша праграма аўтаматычна падладжваецца пад сістэмныя налады смартфона. Каб інтэрфейс стаў беларускім, пераканайцеся, што гэтая мова выбрана асноўнай у наладах вашага тэлефона.

Мы працягваем развіваць па-сапраўднаму беларускае таксі, павышаць якасць сэрвісу і рабіць усё, каб кожны пасажыр адчуваў сябе як дома. Спампоўвайце дадатак, выбірайце зручныя налады і падарожнічайце з камфортам 💛